> Форум мужчин, главный раздел форума > Мужчины > Спорт > Беларускія сілачы (Белорусские силачи). > Ответить в теме

Тема: Беларускія сілачы (Белорусские силачи). Ответить в теме
Ваше имя пользователя: Для входа нажмите здесь
Антиспам, выполните задание: 
 
Заголовок:
  
Сообщение:
Иконки для сообщений
Вы можете выбрать иконку, характеризующую сообщение:
 

Дополнительные опции
Оценить тему
Если хотите, вы можете оценить эту тему

Просмотр темы (новые вначале)
12.07.2016 13:31
Мужчина Пасля вайны

А пасля вайны ён наказаў неяк аднаго хвалько — прымака, які прыстаў у прымы ў Манчы да адной жанчыны. Вядома, чалавек быў са свету, аднекуль з Сібіры, і не ведаў пра сілу Барыса Агеевіча. Дык неяк на Троіцу сабраліся мужчыны каля мельніцы і разгаварыліся. Сібірак (а быў ён высокі і шаракаплчы) і рашыў выпіць на дармаўшчынку, і таму пачаў падбухторваць усіх памерацца сілаю. А ў гэты час з мельніцы выйшаў Барыс Агеевіч. Адзін з нашых лаўніцкіх, таксама не зломак, і скажы сібіраку: — А ты лепш вунь з тым мужчынам паборайся!

А Барыс Агеевіч быў невысокага росту, хоць і каржакаваты, крэпкі, як смаляк. Уся сіла яго была ў руках і мускулах.

Сібірак і заве яго да сабе: “ Давай пабораемся. Хто на лапаткі ляжа, той і гарэлку ставіць!”

Падышоў Барыс Агеевіч, нахіліўся над сібіраком і павольна так правёў яму адным толькі пальцам па рэбрах. Мы думалі, што побач нямецкі кулямёт запрацаваў — так громка затрамцелі рэбры. Сібірак счырванеў увесь, як рак, ды ў кусты кінуўся, а мы ў рогат!

У апошнія гады жыцця Барыс Агеевіч жыў у вёсцы Мётча Барысаўскага раёна, працаваў на мельніцы. У Мётчы ён памёр. Быў у яго сын, таксама моцны, але ўжо не такі, як бацька. (З успамінаў Ермачонка Сяргея Міхайлавіча, в. Лаўніца.)
12.07.2016 13:31
Мужчина Да вайны

Да вайны, у час вайны і пасля яе Барыс Агеевіч працаваў загадчыкам мельніцы ў Чэрнеўцы. Я сам бачыў, як ён на другі паверх яе па сходцах насіў пад пахамі адразу чатыры мяхі зерня, па два пад кожнай. За некалькі хвілін адной рукой ён мог нагрузіць поўную машыну мукі. Лепшага грузчыка шукаць не трэба было: мяхі, здавалася, самі ўспрыгвалі на кузава.

Даведаліся пра сілу Барыса Агеевіча і немцы і пасля сталі вельмі паважаць яго. А было гэта так. Ехаў неяк ён на кані. А недалёка ад маста праз раку Бобр у гэты час забуксавала нямецкая грузавая машына. Немцы астанавілі Барыса Агевіча і загадалі яму распрагаць каня, каб канём выцягнуць машыну з гразі, бо самі, колькі не ўпіраліся, не змаглі гэта зрабіць. Сілач і паказвае немцам: каня распрагаць не трэба, я сам выцягну машыну. А тыя ў рогат, пальцамі каля скроні круцяць: прыдурак, значыць. Іх чалавек дванаццаць – і то не змаглі машыну выштурхнуць, а гэты адзін бярэцца. А Барыс Агеевіч падышоў да машыны ззаду, стаў да яе спіной прыпадняў крыху кузава над зямлёй і адзін выштурхнуў яе з гразі.
12.07.2016 13:31
Мужчина Расказваў мне бацька

Расказваў мне бацька і другія нацкія старажылы, што Барыс Агеевіч Цішкавец, выступаючы ў Начах, усіх здзіўляў сваёй незвычайнай сілай: завязваў у вузел металічныя цвікі, разгінаў падковы, пальцамі згінаў медныя манеты, адным ударам рукі забіваў у дрэвы цвікі, папярэдне закруціўшы іх шляпкі ў кольцы, каб не параніць пры ўдары руку… Рабіў і шмат чаго іншага. Але некалькі яго каронных нумароў, а дакладней расказаў пра іх, мне запомніліся на ўсё жыццё. Людзі на яго выступленіі ішлі са своімі лаўкамі і табурэткамі, бо мэблі ў клубе не было, ды і выступленні праходзілі на вуліцы. Вось Барыс Агеевіч неяк выйшаў на сярэдзіну пляцоўкі каля клуба, абвёў усіх прысутных вачыма і спытаў:- Хто ў вас тут самая тоўстая баба?

Паказалі яму адну такую жанчыну. Ён за грошы ўгаварыў яе сесці на табурэтку. Тая села. Пасля гэтага сілач адной рукой падняў табурэтку з жанчынай над сабой і пранёс яе па крузе. І гэта не ўсё. Не апускаючы табурэтку з жанчынай на зямлю, паставіў ён адну ножку табурэткі сабе ў зубы і яшчэ пранёс гэты больш чым стакілаграмовы груз па крузе, а пасля дзвюма рукамі прыпадняў над сабой і акуратна паставіў на зямлю.

Ці яшчэ расказвалі. Ляжаў каля клуба вялізны валун. Барыс Агеевіч зняў з шулы вароты, паклаў іх сабе на грудзі, лежачы дагары на зямлі, і загадаў мужчынам ускаціць той камень на вароты. Тыя, чалавек дзесяць ці болей іх было, з горам папалам гэта зрабілі. Барыс Агеевіч некалькі разоў выжаў тыя вароты з валуном над сабой і адным рыўком скінуў валун на зямлю.

Або прасіў ён прынесці доўгі-доўгі металічны лом. Клаў гэты лом сабе на плечы і прасіў як мага больш мужчын, самых здаровых і ўвесістых, павіснуць з двух бакоў на канцах лома. Мужчыны павісалі, колькі гэта магло зрабіць. І Барыс Агеевіч дзвюма рукамі падымаў лом з павісшымі на ім людзьмі. Пры гэтым лом заўсёды згінаўся дугой ад цяжару”. ( З успамінаў Мікалая Філіпавіча Шастакова , былога жыхара в. Нача Крупскага раёна.)
12.07.2016 13:30
Мужчина Сіла Барыса і вяскоўцы

Праз нейкі час даведаліся пра сілу Барыса і вяскоўцы. А было гэта так. Летам усе хлопцы ганялі коней на начлег. І была ў Вяляцічах і навакольных вёсках такая гульня; хто хутчэй з начлегу сваіх коней дадому прыгоніць. Гэта каб пахваліцца сваімі коньмі, іх хуткасцю і ўпытанасцю. З самага лугу імчалі начлежнікі навыперадкі, хто хутчэй каго абгоніць, збіваючы ў адстаючых ездакоў шапкі. А Барыс быў па прыродзе вельмі спакойны і ціхмяны. Вось адзін з галавы яму шапку скінуў. Барыс яе падняў і далей едзе на кані. А тут і другі скінуў, і трэці… Барыс раззлаваўся. Падняў ён яшчэ раз шапку, нацягнуў яе на самыя вушы і пачаў даганяць свавольнікаў. У аднаго шапку з галавы схапіў, у другога, у трэцяга… І вырваўся на сваім коніку наперад, калі сабраў шапкі ва ўсіх начлежнікаў. Першым падскакаў на кані да вёскі, дзе на самым яе краі стаяла клець, саскочыў з каня каля яе, адной рукой падняў за вугал, паклаў усе шапкі на камень і апусціў клець на месца. Падскакалі на конях начлежнікі, паспарабавалі падняць пабудову, каб забраць з-пад вугла свае шапкі, і колькі не тужыліся ўсім гуртам, не змаглі гэта зрабіць. Прыйшлося ім Борыка цэлы дзень улагоджваць, каб аддаў ім шапкі. Той на вачах амаль усяго свайго пасёлка (а іх ў Вяляцічах дванаццаць) і прарабіў гэта, адной рукой падняўшы будынак за вугал. Пасля з ім пачалі баяцца так жартаваць і ўсе пачалі, ад старога да малога, называць не Борыкам, а Барысам Агеевічам.

Памятаю, як расказваў мне дзед і другія мясцовыя жыхары яшчэ пра тое, што выступаў пасля Барыс Агеевіч Цішкавец як барэц і ў Беларусі, і ў Расіі, і нават у Парыжы, дзе яго і скінулі, так і не здолеўшы перамагчы, замежныя сілачы з другога паверха і пры гэтым моцна паламалі яму рэбры. У 20-ыя гады, у час грамадзянскай вайны і пасля яе, хадзіў ён па вёсках і выступаў у клубах, якія тады толькі пачаналі арганізоўвацца. (З аповяду Ермачонка Міхаіла Фёдаравіча, 1899 г.н. в. Лаўніца).
12.07.2016 13:30
Мужчина Сілач Барыс Агеевіч Цішкавец з в. Веляцічы

У дзяцінстве нічым асаблівым, як кажуць старыя, будучы сілач не выдзяляўся. Ведаў аб яго сіле толькі бацька, але нікому сынам не хваліўся, бо баяўся, каб людзі не сурочылі. Нават наказваў другому сыну і жонцы пра сілу Барыса. А даведаўся ён пра тое, што сын вельмі моцны, аднойчы ранняй вясной, калі яны паехалі ў дровы ўтраіх на санках. Стаяла адліга, і снег ужо добра размок. Нагрузілі яны ў лесе добры воз бярэзніку і пайшлі побач з санкамі. У лагчынцы, дзе снегу за зіму намяло значна больш і ўжо паказалася талая вада, конь і застраў. Як не натужваецца конік, а не можа выцягнуць воз. Стары Агей хацеў ужо з сынам другім скінуць крыху бярэзніку, але Барыс астанавіў іх. Распрог ён каня, узяўся сам за аглоблі і выцягнуў санкі з дрывамі на ўзгорачак.
12.07.2016 13:30
Мужчина Ціт і навасельскі чараўнік

Ціт і навасельскі чараўнік. У Старай Маталызе раней стаяла смалакурня, а каля яе была карчма, якую трымаў яўрэй. У нядзелю ў тыя часы ніхто не працаваў, людзі часцей за усё ездзілі ў госці, хадзілі ў царкву ці адпачывалі. Мужчыны збіраліся і ў карчме: выпіць, закусіць, пагаварыць, аб падзеях у свеце даведацца.

Аднойчы да стараматалыжскага карчмара ўзнадзіўся есці і піць на дармаўшчынку адзін навасельскі чараўнік (з вёскі Наваселле Бярэзінскага раёна). Прыйдзе ў карчму і з пагрозамі: — Абрамка, стаў на стол закуску і выпіўку, а то счарую і цябе, і тваіх дзяцей, і жонку, і скаціну…

Абрам (а яўрэй гэты чараўніцтва ой як баяўся!), і поіць, і корміць гэтага чараўніка і месяц, і другі… А той так абнаглеў, што сяброў пачаў з сабою калі-некалі прыводзіць. Паглядзеў Абрам, што і разарыцца так нядоўга.

Аднойчы ў нядзелю, ідучы ці то з Чэрнеўкі, ці то з Вяляціч, зайшоў у карчму Ціт. Абрам пасадзіў яго і расказаў пра сваю бяду. – Дзе той чараўнік?- спытаў падвыпіўшы Ціт.- Пакажы мне яго, Абрамка.

А чараўнік ужо на парозе і апрануты ва ўсё святочнае, белае і вышыванае. Садзіцца за асобны стол і кліча Абрама: — Абрамка, накрывай жа хутчэй стол, а не то – счарую. – Паспрабую счараваць лепш мяне,- гаркнуў з-за суседняга стала Ціт.

Згроб ён чараўніка ў ахапку, ускінуў сабе, як барана, на плечы і панёс да бочкі з дзёгцем. Акунуў адной рукой чараўніка ў дзёгаць разам з галавою, падняў над бочкай і пытае: — Будзеш чараваць? Навасельскі чараўнік маўчыць. Ціт яго яшчэ раз у бочку з галавою: — Ці будзеш чараваць? І так да таго часу, пакуль чараўнік не папрасіў літасці. З таго часу і чараваць забыўся, і ў карчму да Абрама – ні нагою. (Запісаў Баравуля М.А. ад бацькі ў 1971г.)
12.07.2016 13:30
Мужчина Чаму луг на Беразіне застаўся за гумнянамі

Чаму луг на Беразіне застаўся за гумнянамі. “Гумняне раней жылі ў Рэпішчы, што недалёка ад урочышча Лысы Бераг на Бярозе. Калі ж пачалі замест рэпы садзіць бульбу, то рашылі пераехаць на свае асноўныя землі, дзе стаялі іх гумны з ёўнямі, а сена з луга вазіць на конях дамоў, ужо ў новую вёску. Большасць жыхароў і пераехала ў цяперашнія Гумны (так пасля і назвалі вёску), а некатарыя ў Аздзяцічы, Мётчу, Ліванава і Вяляцічы. Доўгі час на сенакосы гумнян ніхто вока не клаў, але аднойчы аздзяціцкія неяк сабраліся, гэтак чалавек дваццаць, і рашылі скасіць гуменскія сенакосы ўціхую. А была тады такая завядзёнка: калі адзін раз скасіў, то наступны год можно касіць смела не спі ў шапку.

Ну, косяць, значыць, яны каля Лысага Берага, аж косы свішчуць на ўсю акаліцу.

А Ціт гуменскі неяк быў у Чэрнеўцы. Яму і падказалі яўрэі чэрнеўскія, што на гуменскіх сенакосах робіцца. Паслаў Ціт у Гумны чалавека за мужчынамі, а сам схапіў касу – і на Лысы Бераг. Аздзяціцкія ўбачылі, што нехта адзін нясецца на іх з касой, але спакойна так сабе ідуць у пакосе, бо што адзін чалавек можа зрабіць, думаюць, супраць такой ватагі. Калі той падбег бліжэй, то яны і пачалі акружаць яго з косамі наперавес. Тут Ціт і разышоўся: як шморгнуў касой у адзін бок, косы ў пярэдніх за колькі метраў з рук паляцелі. Ён ім кассём-кассём у плечы і да наступных — і ў тых толькі косы на сонцы заблішчэлі. Кажуць, разагнаў ён усіх аздзяціцкіх, косы іх пазбіраў, сам сеў каля будана і пачаў луг старажыць. І старажыў, пакуль гумняне на конях не прыехалі.

А пабітыя аздзяціцкія прыбеглі да сваёй пані і пачалі скардзіцца на Ціта. Тая выслухала сваіх і кажа: –– Чыя сіла, хай той лугам і валодае! Так гуменскі луг і застаўся за гумнянамі.

Ціт Баравуля адрозніваўся ад навакольных сялян не толькі сваёй сілай, але яшчэ і тым, што не баяўся ніякіх забабонаў, мог устапіць у спрэчку нават з чараўнікамі і ведзьмарамі, заўсёды заступаўся за пакрыўджаных, бо быў вельмі справядлівы чалавек. (Запісаў Баравуля М.А. ад Ермачонка Міхаіла Фёдаравіча, 1899 г.н. в. Лаўніца Барысаўскага раёна).
12.07.2016 13:30
Мужчина Пабіліся аб заклад

Пабіліся аб заклад. На бару ва ўрочышчы Яраш, з левага боку дарогі, да гэтага часу ляжыць горка гліны, добрых паўвоза будзе. Мой дзед Барыс гаварыў, што з’явілася гэта гліна тут вось як. Атрымалі ў Чэрняўцы гуменскія мужчыны грошы за работу, добра выпілі і слова за слова спрачацца пачалі: хто з іх колькі цаглін-сырцу з Чэрняўкі да Гумнаў данясе без адпачынку. Падышоў і Ціт: –– Данясу штук дваццаць,–– сказаў падышоўшы ў гэты час Ціт–– На гарнец гарэлкі б’юся на заклад.

Наклалі мужчыны Ціту на спецыяльнае прыстасаванне дваццаць штук сырых цаглін, узяў ён іх на плечы і подбегам пашыбаваў на Гумны. Ды так хутка, што яго таварышы ледзь паспявалі за ім. Беглі, кажуць, языкі высалапіўшы. Стаміліся страшэнна (гэта ж не смешкі 18 км у адзін бок), а Ціту хоць бы што: шыбуе наперадзе іх і не аглядваецца нават.

–– Стой, Ціт, давай адпачнём і перакусім!

А Ціт у адказ з ухмылкай: –– А вы ж сказалі, каб без адпачынку. Перахітрыць хочаце?

Засталося да Гумнаў недзе кіламетры паўтары, не больш.Забеглі мужыкі з апошніх сіл наперад, разаслалі каля дарогі світку, паклалі на рушніку закуску, паставілі гарэлку.

–– Кідай ты, Ціт, гэтую гліну. Выйграў, сядай з намі. Дома жонкі выпіць не дадуць спакойна.

Толькі тады паверыў ім Ціт. Паставіў ён цэглу на зямлю пад сасонку і прысеў побач. А тут і дождж пайшоў. Цэгла ўся і размякла. Так і ляжыць яна цяпер грудам гліны сярод дарогі.

Калі папярэдняя быль апавядае аб сіле і тэхніцы пераносу цяжару Цітам (подбегам пашыбаваў да роднай вёскі), то наступная сведчыць аб тым, што ён вельмі добра валодаў тэхнікай рукапашнага бою. (З аповеду Баравулі Адама Пракопавіча, 1928 г.н., запісана ў 1970 годзе).
12.07.2016 13:29
Мужчина Ціт

Займаўся Ціт і пчалярствам (бортніцтвам). Расказваюць, што мог пад пахамі адразу несці дзве калоды пчол, адзін падымаў борці на таўшчэзныя сосны і елкі. Сала і мяса ён ніколі не еў падсмажаным або адварным, а толькі сырым (салёным і добра падсушаным).

Расказваюць пра Ціта Баравулю і тры легенды, якія крыху дапаўняюць партрэт гэтага вясковага сілача.
12.07.2016 13:29
Мужчина А выпальвалі вугаль

А выпальвалі вугаль, як сцвярджаюць старажылы, наступным чынам: бярвенні лісцевых парод (часцей бярозы), пабітыя на плашкі і добра падсушаныя, ставіліся стажком плашка да плашкі вышынёю да трох метраў, а пасля з усіх бакоў абкладваліся дзёрнам і абсыпаліся зямлёю, але так, каб толькі ўверсе і з чатырох бакоў заставаліся адтуліны. Знізу складня плашак падпальвалася, а дым выходзіў праз верхнюю невялічкую адтуліну. Дрэва павінна было не гарэць, а павольна тлець. Таму вуглякоп на працягу трох дзён і начэй дзяжурыў каля сваёй “домніцы” і назіраў, каб не дай Бог дзе-небудзь збоку паміж дзёрнам складні не завіўся дымок ці складня дроў не загарэлася вялікім полымям. Для гэтага на праваліны дзёрну зноў і зноў насыпалася зямля. Калі вугаль быў гатовы, дзёран і зямля акуратна здымаліся, вугаль выкапваўся з зямлі, прамываўся вадою і ў спецыяльных фурах адвозіўся ў Чэрнеўку на металургічны завод. Пры такой рабоце Ціту не было роўных: ён адной рукой клаў у складню трохметровыя плошкі (траякі), ды так хутка, што яго таварышы па працы ўдваіх не паспявалі іх падаваць. А калі пачыналі абкладваць драўніну дзёрнам, то не па адныму дзёрне цягнуў ён да складні, а па цэлыму стосе…
В этой теме более 10 ответов(а). Нажмите здесь, чтобы перезагрузить эту тему.

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.



Текущее время: 19:27. Часовой пояс GMT +3.


Вид форума:

форум мужчин
Мужской форум,форум мужчин,общение для мужчин про женщин,авто,пиво,секс

Яндекс.Метрика