Показать сообщение отдельно
Старый 29.11.2011, 04:00   #6
Douglas Fyvv
 
Аватар для Douglas Fyvv
 
Регистрация: 06.11.2008
Сообщений: 31
Сказал(а) спасибо: 0
Поблагодарили 0 раз(а) в 0 сообщениях
По умолчанию

Забрала Міхася турбота,Падшыбла Міхася ахвота,Аб гэтым сказаў ён і маме:Рыбу павудзіць на яме.Юрка ссукаў яму лёску,Ванька зрэзаў бярозку —Выйшла вудзільна «на пяць»,У рукі было што узяць.Кручок, паплавок адмысловы —Былі там майстры і галовы,I быў у іх творчы размах,Рабілі яны не за страх.Затое ж і вуда — адна любата!Ну, сцеражыся цяпер, драбната, * * *Рыб'я сямейка, * * *Ёрш і уклейка!Не адзін Міхась на яме:Тут, паўз берагу ракі,На спаборніцтва з яршаміСелі чуйна рыбакі.Лёнька тут са стражы,Хлопчык нехлямяжы,Тут і Ванька з будкі,Дасціпны і гнуткі,I Аўсейчык Мішка,Паўлік, Цішка, Грышка,Хоць сабе малыя,Але удалыя.Закідаюць свае вуды,Хто не хлеб, на чарвяка,Не глядзіць ніхто нікуды,Воч не зводзіць з паплаўка.I хвалююцца нямала,Нашы хлопцы-рыбакі,Чуць-чуць рыбка заклявала,I заскачуць паплаўкі.Тут патрэбны спрыт, снароўкаI характар клёву знаць.Трэба ўмець у часе лоўкаРыбку хітрую падняць.Прыглядаўся Міхась,Як клюе плотка, язь,Ёрш, і лешч, і яльчык.I бывала ярша —Вы не смейцеся, ша! —Выцягне ён з пальчык!Ды што ёрш? — акуня —Гэта вам не гульня —На кручок падчэпіць!I пры гэтым не разСлова скажа ці сказ,Як у сцену ўлепіць.Раз здарэнне было —Шчупака з паўкілоВыцягнуў, яй-права!Ну ж і радасць была!Абышла з паўсялаПра Міхася слава.А той момант, каліБыў шчупак на зямлі,Не забыць ніколі.Адкусіў ён кручок,Гэты гад, шчупачок,Лежачы на доле.Быў тут страх, крык і смех,I Даніла падбегПамагаць Міхасю.А Міхась ужо самАдзін справіўся там,I справіўся ў часе!
_____________________________
Cамая ценная победа - это победа над собой )) В.Кличко
Douglas Fyvv вне форума   Ответить с цитированием Вверх