Показать сообщение отдельно
Старый 12.07.2016, 13:26   #3
Мужчина
Просто мужчина
 
Аватар для Мужчина
 
Регистрация: 17.05.2008
Сообщений: 12,833
Сказал(а) спасибо: 334
Поблагодарили 229 раз(а) в 201 сообщениях
По умолчанию

Сілач Ціт Баравуля з вёскі Гумны

Паданні (былі і небылічкі) пра сілу Ціта Баравулі з вёскі Гумны Крупскага раёна захаваліся да нашага часу толькі сярод яго старажылаў. Яны лічаць, што набыў Ціт сваю сілу ў працы цяжкай фізічнай, у асноўным пры раскарчоўцы ляд (участкаў зямлі сярод лесу), калі прыходзілася тапаром валіць стогадовыя дрэвы, раскрыжоўваць іх, звозіць іх на кані, рыдлёўкай і тапаром карчаваць пні, зносіць і паліць сучча. Займаўся Ціт і нарыхтоўкай вугалю для металургічнага завода ў вёсцы Чэрнеўка (Барысаўскі раён, 18 км ад Гумнаў), які ў мінулым стагоддзі належыў вялікім князям Раманавым і быў заснаваны імі ж. Даўно няма на нашай зямлі ні Ціта, ні вялікіх князёў Раманавых, ні металургічнага завода, але ў ваколіцах Гумнаў да гэтага часу засталіся абкапаныя конаўкай круглыя плоскія бугры дыяметрам да 10-12 метраў. Гэта рэшткі збудаванняў вуглякопцаў мінулага стагоддзя.
Мужчина вне форума   Ответить с цитированием Вверх