Показать сообщение отдельно
Старый 12.07.2016, 13:30   #7
Мужчина
Просто мужчина
 
Аватар для Мужчина
 
Регистрация: 17.05.2008
Сообщений: 12,833
Сказал(а) спасибо: 334
Поблагодарили 229 раз(а) в 201 сообщениях
По умолчанию

Чаму луг на Беразіне застаўся за гумнянамі

Чаму луг на Беразіне застаўся за гумнянамі. “Гумняне раней жылі ў Рэпішчы, што недалёка ад урочышча Лысы Бераг на Бярозе. Калі ж пачалі замест рэпы садзіць бульбу, то рашылі пераехаць на свае асноўныя землі, дзе стаялі іх гумны з ёўнямі, а сена з луга вазіць на конях дамоў, ужо ў новую вёску. Большасць жыхароў і пераехала ў цяперашнія Гумны (так пасля і назвалі вёску), а некатарыя ў Аздзяцічы, Мётчу, Ліванава і Вяляцічы. Доўгі час на сенакосы гумнян ніхто вока не клаў, але аднойчы аздзяціцкія неяк сабраліся, гэтак чалавек дваццаць, і рашылі скасіць гуменскія сенакосы ўціхую. А была тады такая завядзёнка: калі адзін раз скасіў, то наступны год можно касіць смела не спі ў шапку.

Ну, косяць, значыць, яны каля Лысага Берага, аж косы свішчуць на ўсю акаліцу.

А Ціт гуменскі неяк быў у Чэрнеўцы. Яму і падказалі яўрэі чэрнеўскія, што на гуменскіх сенакосах робіцца. Паслаў Ціт у Гумны чалавека за мужчынамі, а сам схапіў касу – і на Лысы Бераг. Аздзяціцкія ўбачылі, што нехта адзін нясецца на іх з касой, але спакойна так сабе ідуць у пакосе, бо што адзін чалавек можа зрабіць, думаюць, супраць такой ватагі. Калі той падбег бліжэй, то яны і пачалі акружаць яго з косамі наперавес. Тут Ціт і разышоўся: як шморгнуў касой у адзін бок, косы ў пярэдніх за колькі метраў з рук паляцелі. Ён ім кассём-кассём у плечы і да наступных — і ў тых толькі косы на сонцы заблішчэлі. Кажуць, разагнаў ён усіх аздзяціцкіх, косы іх пазбіраў, сам сеў каля будана і пачаў луг старажыць. І старажыў, пакуль гумняне на конях не прыехалі.

А пабітыя аздзяціцкія прыбеглі да сваёй пані і пачалі скардзіцца на Ціта. Тая выслухала сваіх і кажа: –– Чыя сіла, хай той лугам і валодае! Так гуменскі луг і застаўся за гумнянамі.

Ціт Баравуля адрозніваўся ад навакольных сялян не толькі сваёй сілай, але яшчэ і тым, што не баяўся ніякіх забабонаў, мог устапіць у спрэчку нават з чараўнікамі і ведзьмарамі, заўсёды заступаўся за пакрыўджаных, бо быў вельмі справядлівы чалавек. (Запісаў Баравуля М.А. ад Ермачонка Міхаіла Фёдаравіча, 1899 г.н. в. Лаўніца Барысаўскага раёна).
Мужчина вне форума   Ответить с цитированием Вверх